Беларусу Максіму Вайткявічусу далі палітычны прытулак у Арменіі


Беларус Максім Вайткявічус пасля чатырох месяцаў арышту ў Арменіі выйшаў на волю і атрымаў статус уцекача.

Максім Вайткявічус.
Фота: скрыншот з відэа / factor.am

Вызваленне Максіма Вайткявічуся адбылося яшчэ 19 чэрвеня, паведамляе армянскае выданне «Factor».

Праваабаронца і кіраўнік ванадзорскага аддзялення Хельсінскай грамадзянскай асамблеі Артур Сакунц падкрэсліў, што грамадзянін Беларусі не павінны быў заставацца ў турме столькі месяцаў.

Паводле праваабаронцы, неабходна прызнаць неканстытуцыйнымі абавязацельствы, узятыя на сябе Рэспублікай Арменія ў рамках СНД, а таксама ў міждзяржаўных пагадненнях з Расейскай Федэрацыяй, Беларуссю, Казахстанам, Кіргызстанам, Туркменістанам, паколькі шэраг абавязацельстваў знаходзіцца ў прамой супярэчнасці і несумяшчальнасці з Арменіяй як сябрам Рады Еўропы.

Нагадаем, што 24-гадовага Максіма Вайткявічуса затрымалі на армянскай мяжы на пачатку лютага 2024 года, а затым змясцілі пад варту.

Максім Вайткявічус быў абвешчаны ў вышук у Беларусі паводле абвінавачанняў ва ўхіленні ад службы ў войску.

Пры гэтым вядома, што Вайткявічус у 2020 годзе ўдзельнічаў у дэманстрацыях пратэсту ў Беларусі, быў арыштаваны на 14 содняў і зазнаў катаванні ў турме.

Пазней Максіму ўдалося ўцячы з Беларусі ў Грузію, дзе ён жыў і працаваў працяглы час. У Ерэван ён паехаў на канцэрт, але яго затрымалі на мяжы з Арменіяй, бо ў Беларусі малады чалавек быў абвешчаны ў вышук.

У Ерэване Максім Вайткявічус папрасіў палітычнага прытулку.

Hавiны
Затрыманы ў Арменіі на запыт сілавікоў беларус Яраслаў Новікаў атрымае прытулак у гэтай краіне
2024.03.21 20:13

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў