У Буда-Кашалёве неадэкват кідаўся з нажом на мінакоў


Удзень 26 чэрвеня ў Буда-Кашалёве каля дзіцячай музычнай школы неадэкватны мужчына кідаўся з нажом на людзей.

Неадэкватны мужчына ў Буда-Кашалёве кідаўся на мінакоў з нажом.
Фота: скрыншот з відэа / МДВ Беларуси / Telegram

Нарад міліцыі, які прыбыў на выклік, неаднаразова патрабаваў ад мужчыны кінуць зброю. Але той ігнараваў усе патрабаванні і накіраваўся ў бок міліцыянтаў.

Пасля гэтага сілавікі выкарысталі зброю: першы раз стрэліўшы ў паветра, другі стрэл быў зроблены па нагах нападніка.

Паведамляецца, што да прыезду 62-гадоваму мясцоваму жыхару была аказаная першая дапамога самімі супрацоўнікамі міліцыі. Пасля з раненнем у нагу фігуранта даставілі ў лякарню.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў