У Беларусі плануюць увесці электронны пашпарт для ўсіх аўтамабіляў


Прадстаўнік ДАІ МУС Аляксандр Шмаянкоў заявіў, што электронны пашпарт могуць увесці для ўсіх аўтаў у Беларусі. Калі гэта адбудзецца, ён не ўдакладніў.

Від на Нямігу. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

Як піша БелТА, цяпер электронны пашпарт афармляецца толькі на аўтамабілі, што ўвозяць у Беларусь з іншых краінаў. Але з часам яго плануюць увесці для ўсіх машынаў, што эксплуатуюцца ў краіне.

«Ужо вызначаны орган – Белтэхагляд, які мае магчымасць афармляць электронны пашпарт на транспартныя сродкі, што стаяць на дзяржаўным уліку ў Беларусі», – распавёў прадстаўнік ДАІ Аляксандр Шмаянкоў.

Калі электронны пашпарт пачнуць афармляць для ўсіх аўтаў у краіне, ён не ўдакладніў.

«Сістэма электронных пашпартоў існуе на тэрыторыі ўсяго ЕАЭС. Гэта такая агульная база транспартных сродкаў. Чым адрозніваецца ад папяровай? Бяспека. Гэта ўсё ў электронным выглядзе, і да нас уся інфармацыя паступае ў электронным выглядзе праз запыт, праз інфармацыйныя сістэмы. Падрабіць электронны пашпарт цяжэй, чым папяровы», – патлумачыў Шмаянкоў.

Hавiны
У Беларусі павялічылі тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы ўдвая
2024.02.28 10:11

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў