За ўдзел у пратэстах 2020 года спецназ затрымаў менеджара страхавой кампаніі


Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы паказалі відэа жорсткага затрымання беларуса, якога вінавацяць ва ўдзеле ў масавых пратэстах 2020 года.

Байцы ўнутраных войскаў МУС.
Фота: pressmvd / Telegram

Затрыманне праводзіў атрад спецназу «Беркут», створаны ва ўнутраных войсках МУС Беларусі нядаўна. Спецназаўцы ўчынілі налёт у поўным штурмавым абмундзіраванні і з аўтаматамі. Мужчыну паклалі тварам у падлогу ў адных майтках і начапілі кайданкі.

На «пакаянным» відэа, якое прымусілі запісаць сілавікі, затрыманы кажа, што працуе ў страхавой кампаніі, займае пасаду намесніка начальніка ўпраўлення.

«У 2020 годзе браў удзел у несанкцыянаваных акцыях. Быў падпісаны на «экстрэмісцкія» і «тэрарыстычныя» каналы. За гэтыя дзеянні быў затрыманы работнікамі міліцыі», – кажа мужчына.

Дзе і ў якім статусе цяпер перабывае затрыманы, невядома.

Агляд
Адказ каліноўцам, PR і рэпрэсіі. Навошта ў Беларусі дзясятак новых атрадаў спецназу
2024.06.15 09:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў