Экс-палітзняволеная Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі


Былая палітзняволеная Алеся Буневіч, якая выйшла на волю ў траўні 2024 года, выехала з Беларусі пры дапамозе фонду салідарнасці «BYSOL».

Алеся Буневіч.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

«Алеся Буневіч эвакуяваная з Беларусі. Дзякуючы аператыўнай працы каманды эвакуацыі фонду «BYSOL» былая палітзняволеная здолела выехаць і ўз’яднацца са сваёй сям’ёй», – паведаміў у сваім Telegram-канале Андрэй Стрыжак.

Дырэктарку віленскай друкарні Алесю Буневіч затрымалі ў красавіку 2022 года, калі яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці. Спачатку жанчыну абвінавацілі ў «тэрарызме»: нібыта яна мусіла дапамагчы «рэйкавым партызанам» выехаць з Беларусі. Аднак потым ёй выставілі абвінавачванне ў «незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы». 17 лістапада 2022 года Алесі прысудзілі 3,5 года калоніі. Сваёй віны палітзняволеная не прызнала.

Алеся Буневіч выйшла на волю 3 траўня 2024 года.

Hавiны
З часу апошняй аблавы на сем’і палітвязняў з Беларусі вывезлі больш за 35 чалавек
2024.02.18 21:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў