Суд зліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя хакею з мячом» на Віцебшчыне


19 чэрвеня ў Віцебскім абласным судзе адбыўся працэс паводле справы ліквідацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Федэрацыя хакею з мячом».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Крыніца: bigasia.ru

Суд адбыўся з ініцыятывы кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі, піша «Віцебская вясна». Працэс вёў суддзя Віктар Быстроў.

РГА «Федэрацыя хакею з мячом» існавала больш за 20 гадоў і займалася развіццём хакею з мячом у Беларусі. Яна была зарэгістраваная ў чэрвені 2002 года ў гарадскім пасёлку Баравуха Віцебскай вобласці.

Нагадаем, 6 чэрвеня Віцебскі абласны суд ліквідаваў Віцебскае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Клуб баявых мастацтваў «Поспех»». Справу аб ліквідацыі ініцыявала кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскаблвыканкама. У арганізацыі налічвалася каля 80 сяброў, што развівалі кірунак баявых адзінаборстваў – каратэ-до.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў