Украіна і РФ абмяняліся палоннымі. Адзін з іх – найміт з Беларусі Андрэй Герыловіч


Украіна ў межах абмену з Расеяй ваеннапалоннымі перадала расейскаму боку Андрэя Герыловіча – беларуса, які ваяваў у складзе ПВК Вагнэра і быў асуджаны ва Украіне на 9 гадоў зняволення. Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Найміт ПВК Вагнэра Андрэй Герыловіч. Фота з тэлеграм-каналу «Цэнтр» / Belarus_Files

Пра абмен ваеннапалоннымі ўлады Украіны і РФ абвесцілі ўвечары 25 чэрвеня.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што 90 украінцаў вярнуліся дадому з расейскага палону. Гэта вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі, ВМС, ЗСУ, тэрытарыяльнай абароны, памежнікі.

«Тыя, хто абараняў Марыупаль. Тыя, хто абараняў ЧАЭС. Тыя, хто быў на херсонскім, данецкім, харкаўскім, запарожскім і луганскіх кірунках», – адзначыў Зяленскі.

Украінскі Каардынацыйны штаб у справе абыходжання з ваеннапалоннымі паведаміў, што сярод тых, хто вярнуўся з палону, ёсць 52 абаронцы «Азоўсталі».

У Міністэрстве абароны РФ заявілі, што з украінскага палону вярнуліся 90 расейскіх жаўнераў. Пасярэднікамі пры абмене былі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Як паведамілі «Свабодзе» ў праекце «Хачу жыць», сярод 90 палонных, перададзеных РФ, ёсць беларус Андрэй Герыловіч.

Андрэй Герыловіч родам з вёскі Заспа Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці. З ліпеня да лістапада 2022 года браў удзел у баявых дзеяннях каля Бахмуту ў складзе ПВК Вагнэра. Трапіў у палон 16 лістапада непадалёк Курдзюмаўкі. Праз некалькі месяцаў, 8 сакавіка 2023-га, суд у Данецкай вобласці прызнаў Герыловіча вінаватым паводле ч. 4 арт. 447 КК Украіны («Удзел найміта ва ўзброеным канфлікце») і прысудзіў яму 9 гадоў пазбаўлення волі. Сваю віну Герыловіч цалкам прызнаў і раскаяўся.

Hавiны
Украіна абмяняла палоннага беларуса, што ваяваў на баку Расеі і падазраваўся ў працы на КДБ
2024.02.09 09:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў