Валер Кавалеўскі ідзе з Аб’яднанага пераходнага кабінету


Валер Кавалеўскі складае з сябе абавязкі намесніка кіраўніцы і прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах. Пра гэта ён паведаміў у «Фэйсбуку».

Валерий Ковалевский, Объединенный переходный кабинет
Прадстаўнік Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі. Варшава, Польшча. 29 студзеня 2024 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Сваю пастанову Валер Кавалеўскі патлумачыў тым, што на гэтым напрамку ў яго «з’явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі».

Кавалеўскі падкрэслівае, што за 3,5 года працы ў Офісе Святланы Ціханоўскай і ў Аб’яднаным пераходным кабінеце зроблена шмат змястоўнай працы ў вонкавай палітыцы і дыпламатыі. «Я ўдзячны Святлане Ціханоўскай за давер і калегам з руху і міжнародным партнёрам за плённую супрацу ў гэтых напрамках», – зазначыў ён.

«Перакананы, што міжнародная дзейнасць мусіць быць толькі дадаткам да працы ў дасягненні зменаў у Беларусі. Менавіта праца з беларускімі грамадзянамі, з беларускім бізнесам, з беларускімі палітычнымі структурамі і грамадскімі ініцыятывамі ёсць найскладанейшым, але і найбольш абгрунтаваным і перспектыўным шляхам дасягнення мэтаў руху: абароны незалежнасці Беларусі, аднаўлення дзяржаўнага суверэнітэту, усталявання канстытуцыйнага парадку ў нашай краіне і пераходу да дэмакратычнай формы кіравання», – заявіў Кавалеўскі.

Кавалеўскі не ўдакладніў, у чым сутнасць ягоных разыходжанняў з Аб’яднанным пераходным кабінетам.

Інтэрв’ю
«Я не стаўленік Дзярждэпу ЗША – я стаўленік Святланы Ціханоўскай». Шчырая размова з Валерам Кавалеўскім
2024.02.13 07:10

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў