У Расеі сышлі з рэек дзевяць вагонаў пасажырскага цягніка


26 чэрвеня ў расейскай Рэспубліцы Комі сышоў з рэек цягнік Варкута – Наварасійск. Колькасць пацярпелых можа даходзіць да 70 чалавек. З іх 10 у цяжкім стане.

У Комі сышоў з рэек цягнік, які ехаў па маршруце Варкута – Наварасійск.
Фота: Baza / Telegram

Аварыя адбылася на перагоне Інта-1 – Вугальны. Паведамляюць, што сышло 9 вагонаў з 14 вагонаў цягніка. Прычынай аварыі стала размыццё чыгуначнага насыпу вадой.

У цягніку ехала 232 чалавекі. Звестак пра загінулых няма. Тым не менш, паводле некаторых дадзеных, пацярпела каля 70 чалавек. 10 (паводле заявы ўладаў Варкуты, тры чалавекі) з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Паведамляецца, што адным з іх было дзіця, яго і яшчэ аднаго дарослага забрала машына хуткай дапамогі.

Усяго ў вагонах, якія сышлі з рэек, ехала каля 150 чалавек. Частка пасажыраў, якія атрымалі лёгкія траўмы, пешшу адправілася па чыгуначных рэйках да станцыі «Інта-1».

Для часовага размяшчэння людзей, якія ехалі ў цягніку, падрыхтаваныя два пункты ў Інце.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў