Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што палітвязня Эдуарда Бабарыку пачнуць судзіць паводле новай крымінальнай справы 9 ліпеня.

Эдуард Бабарыка.
Крыніца: viktarbabarykaofficial / Telegram

Эдуарда Бабарыку ў ліпені 2023 года асудзілі на 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ у сувязі з  першапачатковым абвінавачваннем – паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Тэрмін палітвязень адбывае ў Бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснулі, а з 1 красавіка мужчыну змясцілі ў ПКТ.

У красавіку 2024 года «Белсат» даведаўся, што адміністрацыя папраўчай калоніі № 2 Бабруйску ініцыявала супраць Бабарыкі новую крымінальную справу.

Цяпер праваабаронцам вядома, што 9 ліпеня ў Бабруйску над Эдуардам адбудзецца суд паводле ч. 2 арт. 411 КК («Зацятае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»). Справу будзе разглядаць суддзя Павел Карцінін. Палітвязню могуць дадаць яшчэ 2 гады зняволення.

Гісторыі
Эдуарду Бабарыку вынеслі прысуд – 8 гадоў калоніі
2023.07.05 17:41

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў