У Беларусі зменяць умовы для пазык, людзей будуць больш інфармаваць – Нацыянальны банк


У Беларусі фінансавыя кампаніі абавяжуць больш расказваць пра пазыкі, а лізінгавым кампаніям могуць дазволіць даваць адну і тую ж маёмасць у лізінг некалькі разоў. Пра гэта апавёў старшыня праўлення Нацыянальнага банку Павел Калаур 20 чэрвеня на пасяджэнні парламенту.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года.
Фота: ІА / Белсат

Падрыхтавалі праект Закону аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы), 5 чэрвеня яго ўнеслі ў Палату прадстаўнікоў. Згодна з праектам, уніфікуюцца падыходы да надання фізічным асобам спажывецкіх крэдытаў і мікрапазыкаў. Новаўвядзеннямі хочуць павысіць якасць паслуг і абараніць інтарэсы людзей, адзначае Павел Калаур:

«У прыватнасці рэдакцыя закону прадугледжвае абавязак банкаў і мікрафінансавых арганізацыяў інфармаваць пазычальніка да заключэння дамовы пра перавышэнне паказніку пазыковай нагрузкі, надаваць пазычальніку, які трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю, адтэрмінаванне плацяжу на тэрмін не менш за тры месяцы, уводзіць абмежаванні на ўстанаўленне адсоткаў для спажывецкай мікрапазыкі».

Таксама ідзе праца над праектам Закону аб лізінгавай дзейнасці. Дакумент павінен вызначыць паўнамоцтвы Нацбанку ў галіне ўстанаўлення дадатковых патрабаванняў у кіраванні рызыкамі лізінгавых арганізацыяў, а таксама дазвол другаснага лізінгу.

Пакуль у Беларусі лізінгавыя кампаніі не могуць ізноў даць у лізінг якую-небудзь маёмасць, якая адзін раз ужо было ў лізінгу і яе вярнулі лізінгадаўцу. Яе можна толькі здаць у арэнду або прадаць. Другасны лізінг дазваляе зноў выкарыстоўваць маёмасць для лізінгу, калі з першым лізінгаатрымальнікам дамова была скасаваная.

«Дадатак артыкулу 636 Грамадзянскага кодэксу нормай, якая дапускае магчымасць заканадаўча ўстанаўліваць асаблівасці прававога рэгулявання стасункаў у сферы лізінгу, дазволіла ўрэгуляваць пытанне ўкаранення новага інструменту фінансавага рынку – другаснага лізінгу», – сказаў Павел Калаур.

Hавiны
Час біць трывогу? Запазычанасць беларусаў перад банкамі расце
2024.05.06 20:13

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў