У Беларусі плануюць павялічыць мінімальны памер дапамогі пры цяжарнасці і родах


У Беларусі плануюць павялічыць дапамогі, звязаныя з нараджэннем і доглядам дзяцей. Урад ужо падрыхтаваў шэраг заканадаўчых ініцыятываў, апавёў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка 20 чэрвеня на пасяджэнні палатаў парламенту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: RitaE / Pixabay

Новаўвядзенні прадугледжваюць павелічэнне мінімальнага памеру дапамогі пры цяжарнасці і родах (для жанчын, якія атрымліваюць адукацыю і пачынаюць працоўную дзейнасць) і дапамогі пры часовай непрацаздольнасці для догляду дзіцяці (для маладых спецыялістаў). Таксама плануюць узмацніць захады для падтрымання семʼяў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.

«Прасіў бы дэпутацкі корпус у магчыма сціснутыя тэрміны завяршыць працу над адпаведным законапраектам, падрыхтаваным цяпер да разгляду Палатаю прадстаўнікоў у другім чытанні», – сказаў віцэ-прэмʼер.

Змены будуць прынятыя з мэтаю «павышэння сацыяльнай абароненасці асобных катэгорыяў семʼяў і ўзмацнення адраснасці выплатаў».

Агляд
Як правільна падвышаць нараджальнасць у Беларусі і ці працуюць польскія выплаты «800+»?
2024.03.04 07:15

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў