У Беларусь прыляцеў кіраўнік ФСБ Расеі


20 чэрвеня ў 16:23 у аэрапорце «Берасце» прызямліўся самалёт з кіраўніком расейскага ФСБ Аляксандрам Бортнікавым на борце, паведамляе «МотолькоПомоги».

Аляксандр Бортнікаў.
Фота: kommersant.ru

Самалёт Ту-154М СЛО РФ з рэгістрацыйным нумарам RA-85019 вылецеў з Маскоўскага аэрапорту «Унукава».

Паводле «МотолькоПомоги», разам з Аляксандрам Бортнікавым прыляцела таксама дэлегацыя супрацоўнікаў ФСБ. Імаверна, яны прымуць удзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных пачатку Вялікай айчыннай вайны 22 чэрвеня 1941 года, якія адбудуцца ў Берасці.

Летась і ў 2023 годзе ў гэтыя ж даты Беларусь наведваў кіраўнік Следчага камітэту РФ Аляксандр Бастрыкін.

Hавiны
У Беларусь прыляцеў кіраўнік Следчага камітэту Расеі
2023.06.21 14:07

23 – 24 траўня 2024 года Беларусь наведваў Уладзімір Пуцін. Тэмай №1 падчас ягоных перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам была вайна ва Украіне і супрацьстаянне з Захадам. Візіт Пуціна ў Менск стаў нечаканасцю: ён загадзя на анансаваўся і не быў абумоўлены планавымі мерапрыемствамі па лініі інтэграцыйных аб’яднанняў.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра нечаканы візіт Пуціна ў Менск
2024.05.24 22:51

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў