Еўразвяз пакуль «не даў зялёнага святла» новым санкцыям супраць Беларусі


У Еўрапейскай радзе працягваецца абмеркаванне новага санкцыйнага пакету супраць Беларусі, паведаміў журналіст RFE/RL Рыкард Юзьвяк.

Малюнак: Дэ Лёс

«Варта адзначыць, што санкцыям супраць Беларусі дасюль не далі зялёнага святла. Яны ўсё яшчэ абмяркоўваюцца з мэтаю найхутчэйшага дасягнення пагаднення», – напісаў у Х Рыкард Юзьвяк.

Раней у краінаў Еўразвязу ўзніклі рознагалоссі адносна новых санкцыяў супраць Беларусі, якія мусілі быць уніфікаваныя з абмежаваннямі ў дачыненні Расеі. Нямеччына выступіла супраць забароны на пастаўкі дарагіх аўтамабіляў у Беларусь. Таксама ішлося пра тое, каб адкласці ўвядзенне новых абмежаванняў супраць нашай краіны.

20 чэрвеня бельгійскае старшынёўства ў ЕЗ абвесціла, што амбасадары ўсіх 27 краінаў ЕЗ пры Еўрапейскай радзе ўхвалілі 14-ы пакет санкцыяў супраць Расеі. Ён яшчэ мусіць быць афіцыйна зацверджаны на паседжанні Рады ЕЗ у замежных справах, якое адбудзецца 24 чэрвеня ў Люксембурзе. Новы пакет санкцыяў «прадугледжвае новыя мэтавыя захады і максімізуе ўздзеянне ранейшых санкцыяў» супраць Расеі, а таксама ліквідуе шчыліны для іх абыходу.

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен назвала новы пакет санкцыяў жорсткім:

«Ён яшчэ больш пазбавіць Расею доступу да ключавых тэхналогіяў і даходаў ад энергетыкі, будзе змагацца з ценявым флотам Пуціна і сеткаю ценявых банкаў за мяжою».

Hавiны
Беларусь прапанавала ААН прыраўняць санкцыі да актаў агрэсіі
2024.06.13 23:54

13 чэрвеня Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн падпісаў дакумент аб працягу санкцыяў, уведзеных супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэння яшчэ Джорджам Бушам – малодшым у 2006 годзе.

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш – малодшы ў акце выстаўляў рэжыму Лукашэнкі шэраг патрабаванняў: расследаваць знікненне апазіцыйных палітыкаў, вызваліць палітычных вязняў і зняць палітычна матываваныя абвінавачанні. У выпадку невыканання супраць афіцыйнага Менску мусілі быць уведзеныя санкцыі, што і зрабілі ў 2006-м.

З таго часу ЗША не скасоўвалі санкцыяў супраць Беларусі, толькі змякчалі ці прыпынялі, у 2021 годзе аднавілі праз падзеі падчас выбараў-2020 і захоп самалёта «Ryanair». Санкцыі трэба працягваць штогод, што цяпер і зрабіў Джо Байдэн.

Агляд
Як уводзілі санкцыі адносна Беларусі: за рэпрэсіі, самалёт і вайну, але не за палітвязняў
2024.03.13 17:54

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў