Дзяржаўны памежны камітэт загаварыў аб правакацыях на ўкраінска-беларускай мяжы


Дзяржаўны памежны камітэт заявіў, што заўважыў павелічэнне колькасці ўкраінскіх войскаў ля мяжы з Беларуссю і папярэдзіў «пра недапушчальнасць правакацыяў».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Пограничный комитет Беларуси / Telegram

«Апошнім часам у зоне адказнасці Жытомірскага памежнага атраду дзяржаўнай памежнай службы Украіны фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фармаванняў, у тым ліку сілаў спецыяльных аперацыяў і спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны.

На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем», – піша Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Сярод узбраення называюць МТЛБ, БМП, у тым ліку амерыканскія «Bradley», рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, гаўбіцы М777, нямецкія зенітныя самаходныя сістэмы «Гепард» ды іншыя сродкі паражэння.

Hавiны
Кіраўнік памежнай службы Украіны перадаў 30 срэбранікаў кіраўніку ДПК Беларусі
2022.03.19 15:54

«Памежная служба Рэспублікі Беларусь на мяжы з Украінаю нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме і супольна з Міністэрствам абароны рэагуе на змяненне абстаноўкі шляхам павелічэння шчыльнасці прыкрыцця дзяржаўнай мяжы, у тым ліку за кошт магчымасцяў аснашчаных сучасным узбраеннем і вайсковаю тэхнікаю манеўраных групаў паўднёвага напрамку. Праводзяцца дадатковыя захады ў выведцы і кантролі стану рэжыму дзяржаўнай мяжы.

Дзеянні для запэўнівання памежнай бяспекі ажыццяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з часткамі і злучэннямі Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь і скіраваныя на недапушчэнне нагнятання абстаноўкі на мяжы і папярэджанне правакацыяў. Усе яны будуць неадкладна спыняцца суб’ектамі гарантавання нацыянальнай бяспекі», – піша Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Разам з тым прадстаўнікі беларускіх памежнікаў і ССА яшчэ ў лютым 2024 года заяўлялі пра ўмацаванне мяжы з Украінай, у тым ліку туды скіравалі частку брыгады сілаў спецыяльных аперацыяў.

Каментар
Хочуць апраўдаць кантроль за беларусамі. Навошта вайскоўцы ўмацоўваюць мяжу з Украінай
2024.02.06 19:45

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў