Вядомы ва ўсім свеце трактарны брэнд «Беларус» шукае сябе ў харчовай прадукцыі. Завод збіраецца гандляваць шаўрмой, а раней пачаў выпуск глазураваных сыркоў, марожанага і кавы. Аб гэтым паведамляе выданне quto.ru.
Паведамляецца, што павільён «Шаурмічная» адчыніцца 22 лютага непадялёку ад цэнтральнай прахадной МТЗ. Арганізаваны Менскім трактарным заводам павільён «абкаталі» падчас навагодніх гулянняў на пляцы побач з прадпрыемствам і вырашылі развіць поспех.
Шаўрмічныя «Беларусы» спачатку будуць «выкатваць» вагой 200, 300 і 350 грамаў і з трыма варыянтамі соўсаў. Графік працы – з 10.30 да 14.00 – адпавядае графіку працы ўсяго прадпрыемства.
У траўні 2022 года выданне «Citidog» паведаміла, што МТЗ пачаў пад маркай «BELARUS TRACTORS» выпускаць уласную харчовую прадукцыю – глазураваныя сыркі і сметанковае марожанае. Прадукты маюць фірмовую ўпакоўку з выявамі колавых «Беларусаў».
Далей у асартыменце зʼявіліся кава, якая прадаецца ў размешчанай на прахадной кавярні. Цяпер любы мінак можа набыць сабе пачак з 250 грамамі молатага альбо ў зернятах MTZ.
Антон Тачняк belsat.eu