Святлана Ціханоўская: «Я асуджаю прыняцце Лукашэнкі ў ШАС»


Святлана Ціханоўская ў сваім акаўнце ў Х пракаментавала ўступленне Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацы (ШАС).

Святлана Ціханоўская звяртаецца да беларусаў 9 траўня. Фота з
відэа: Святлана Ціханоўская / YouTube

«Я асуджаю прыняцце Лукашэнкі ў ШАС. Гэтае сяброўства выгаднае толькі рэжыму, а не народу Беларусі. Паважаныя лідары не павінны мець зносінаў з дыктатарам, які тэрарызуе сваіх грамадзянаў. Такія дзеянні паказваюць адсутнасць прыхільнасці да дэмакратычных прынцыпаў у ШАС», – напісала абраная прэзідэнтка Беларусі.

4 ліпеня падчас саміту кіраўнікоў дзяржаваў – сябраў ШАС Беларусь прынялі ў арганізацыю.

Шанхайскую арганізацыю супрацы стварылі 15 чэрвеня 2001 года. У яе ўваходзяць Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расея, Пакістан, Таджыкістан, Узбекістан. Беларусь стала дзясятаю краінаю ШАС.

Hавiны
Беларусь афіцыйна стала сябрам ШАС
2024.07.04 11:25

З 2010 года Беларусь брала ўдзел у ШАС у якасці партнёра ў дыялогу, з 2015-га – у статусе назіральніка. 16 верасня 2022 года на Савеце кіраўнікоў дзяржаваў ШАС у Самаркандзе падпісалі рашэнне пра пачатак працэдуры ўступлення нашай краіны ў арганізацыю. У межах гэтага працэсу Беларусь далучылася да больш як 40 дамоваў.

Паводле кітаіста Артура Харытонава, Лукашэнка плануе атрымаць асабістую выгаду ад удзелу ў арганізацыі.

Аб’ектыў
Карупцыя – асноўная мэта ўдзелу Лукашэнкі ў ШАС?
2024.06.15 23:29

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў