Літва забараняе карыстацца на сваёй тэрыторыі прычэпамі і паўпрычэпамі, зарэгістраванымі ў Беларусі


Прычэпы і паўпрычэпы, зарэгістраваныя ў Беларусі, у тым ліку, калі яны буксуюцца цягачамі з рэгістрацыяй іншых краінаў, мусяць да 10 ліпеня ўключна пакінуць тэрыторыю Літвы, паведамляе літоўская мытня.

Выява мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Карына Пашко / Белсат

Прычына патрабавання – новыя санкцыі Еўразвязу ў дачыненні Беларусі. Мытня Літвы спасылаецца на Рэгламент ЕЗ №2024/1865 ад 29 чэрвеня аб унясенні змяненняў у Рэгламент ЕЗ № 765/2006 аб абмежавальных мерах супраць Беларусі ў сувязі з яе саўдзелам у агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Пасля ўнясення змяненняў у Рэгламент, аўтатранспартным кампаніям было забаронена ажыццяўляць перавозкі грузаў па тэрыторыі Еўразвязу прычэпамі і паўпрычэпамі, зарэгістраванымі ў Беларусі, нават у выпадку, калі яны буксуюцца седлавымі цягачамі з рэгістрацыяй у іншых краінах, у тым ліку ў Літве.

Абноўлена
ЕЗ пашырыў санкцыі супраць Беларусі. Яны датычаць гандлю, паслугаў і грузаперавозаў
2024.06.29 16:21

Рэгламент уступіў у сілу 1 ліпеня, аднак, паколькі бізнес не паспеў падрыхтавацца да новых патрабаванняў, быў усталяваны тэрмін да 10 ліпеня ўключна.

4 ліпеня беларусы на польскай мяжы сутыкнуліся з тым, што амаль з ніякімі таварамі ў Беларусь аўтамабілі не пускалі, «Белсат» звярнуўся з вялікім спісам пытанняў у аддзяленне дарожнай мытні ў Тэрэспалі, каб зразумець, як зараз адбываецца дагляд рэчаў і якія менавіта тавары забаронена вывозіць з Польшчы ў Беларусь. У адказе мытня спаслалася на той жа Рэгламент ЕЗ №2024/1865 ад 29 чэрвеня.

Hавiны
Смарфоны, ікра, фотаапараты. Якія тавары забараніліі правазіць праз мяжу?
2024.07.05 19:24

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў