Беларусь і В’етнам дамовіліся аб узаемнай перадачы асуджаных


Беларусь ратыфікавала пагадненне з В’етнамам аб узаемнай перадачы асуджаных для далейшага адбывання пакарання. Адпаведны закон, прыняты Палатай прадстаўнікоў яшчэ 30 траўня, быў апублікаваны 5 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дзяржаўныя сцягі Беларусі В’етнаму.
Фота: БелТА

Краіны дамовіліся перадаваць адзін аднаму «асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за здзяйсненне злачынстваў на тэрыторыі краіны, якая перадае, для адбыцця рэшты пакарання на тэрыторыі краіны, якая прымае».

Пагадненне аб узаемнай перадачы асуджаных было падпісанае Беларуссю і В’етнамам яшчэ 8 снежня 2023 года. Цяпер Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па ратыфікацыі пагаднення.

Таксама ў снежні 2023 года было падпісанае пагадненне аб адмене візаў паміж Беларуссю і В’етнамам. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 19 чэрвеня ратыфікавалі гэтае пагадненне.

Каментар
Візіты Пуціна ў КНДР і В’етнам. Ці атрымліваецца ў Крамля сабраць сваю «вось зла»?
2024.06.20 19:55

Сёлета Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Беларусь падпісалі пагадненне «аб супрацы ў галіне бяспекі і супрацьдзеяння тэрарызму». Дакумент апублікавалі на пачатку чэрвеня на Нацыянальным прававым партале. Угода прадугледжвае абмен інфармацыяй пра тэрарыстаў і экстрэмістаў, аднак не выключае супрацы «ў іншых узаемаўзгодненых формах».

Разбор
«Датычыць тысяч беларусаў». Каго рэжым шукае праз Інтэрпол і што рабіць у выпадку затрымання?
2024.04.12 10:00

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў