ЗША абвясцілі пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне


Пра новы пакет вайсковай дапамогі Украіне на агульную суму 150 мільёнаў долараў паведаміла на брыфінгу 3 ліпеня прэс-сакратарка Белага дому Карын Жан-П’ер.

Сцягі Украіны і ЗША
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Сцягі Украіны і ЗША на канферэнцыі аб вучэннях «Rapid Trident 2014» у Явараве, Украіна. 19 верасня 2014 года.
Фота: Joshua Leonard / U.S. Army photo / Flickr

Паводле прадстаўніцы Белага дому, гэта ўжо сёмы пакет вайсковай дапамогі Украіне ў межах новай праграмы фінансавання, прынятай у красавіку.

Новы пакет месціць:

  • ракеты для комплексаў паветранай абароны,
  • боепрыпасы для сістэмаў HIMARS,
  • ракетныя сістэмы,
  • артылерыйскія снарады і іншыя крытычныя сродкі.

Усе гэтыя ўзбраенні будуць узятыя з запасаў амерыканскай арміі, таму іх дастаўка ва Украіну мае адбыцца бліжэйшым часам.

Частку пакету выдаткуюць на закуп у прамысловасці ракетаў для сістэмаў паветранай абароны «Patriot» і NASAMS. Іх даставяць ва Украіну пазней.

Аб’ектыў
Дапамога Украіне працягваецца
2024.06.14 22:46

Напярэдадні краіны NATO не здолелі дамовіцца наконт узяцця на сябе шматгадовага абавязку падтрымліваць Украіну, нягледзячы на спробы генеральнага сакратара Енса Стольтэнбэрга пераканаць краіны блоку ў неабходнасці такой дапамогі.

Саюзнікі з NATO пагадзіліся дапамагчы Украіне памерам не меншым за 40 мільярдаў еўраў на працягу 2025 года. Аднак і тут пакуль няма канкрэтных дамоўленасцяў адносна таго, хто і колькі канкрэтна грошай вылучыць. Папярэдне ёсць толькі згода, што памер узносу будзе залежаць ад аб’ёму ВУП краінаў – сябраў NATO.

Напрыканцы красавіка 2024 года Ніжняя палата Кангрэсу ЗША прыняла Закон аб вылучэнні вайсковай дапамогі Украіне памерам 61 мільярд долараў.

Hавiны
У Белым доме чакаюць наступу Украіны ў 2025 годзе. Але ёсць нюанс
2024.05.05 18:29

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў