Смартфоны, ікра, фотаапараты. Якія тавары забаранілі правазіць праз мяжу?


Расказваем, якія тавары зараз забаронена правазіць з Польшчы ў Беларусь.

4 ліпеня беларусы на польскай мяжы сутыкнуліся з тым, што амаль з ніякімі таварамі ў Беларусь аўтамабілі не пускалі, спасылаючыся на новую пастанову ЕЗ «аб абмежавальных захадах з улікам сітуацыі ў Беларусі і ўдзеле Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны». Але што канкрэтна забаранілі, на гэтых 265 старонках знайсці было вельмі складана.

Акрамя таго, невядома, як гэтыя абмежаванні павінны працаваць на практыцы – афіцыйныя прадстаўнікі Польшчы, Беларусі або ЕЗ пакуль не далі тлумачэнняў, а тое, што адбываецца на мытні, відавочцы называюць «поўнай блытанінай».

Hавiны
«На зялёным калідоры ніякага руху». Польшча забараніла выпускаць тавары ў Беларусь?
2024.07.04 16:21

«Белсат» звярнуўся з вялікім спісам пытанняў у аддзяленне дарожнай мытні ў Тэрэспалі, каб зразумець, як зараз адбываецца дагляд рэчаў і якія менавіта тавары забаронена вывозіць з Польшчы ў Беларусь. Адказалі нам толькі на адно пытанне:

«Пералік тавараў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, уключаны ў Дадаткі XVIII і XXV да Палажэння Рэгламенту Савета 2024/1865 (ЕС) 2024/1865 ад 29 чэрвеня 2024 года».

Ніякай канкрэтыкі мытнікі больш не далі, таму ідзем чытаць важкі спіс. Большасць пазіцый у дадзеных пунктах – гэта хімічныя злучэнні, металы, паліва і іншыя кампаненты, якія звычайныя беларусы наўрад ці павязуць з сабой у багажніку. Але мы знайшлі ў спісе «забаронкі» і звычайныя рэчы, якія зараз нельга вывезці з Польшчы ў Беларусь:

  • Ікра і яе заменнікі;
  • Труфелі і прадукты з іх;
  • Жывыя і сухія расліны (у тым ліку іх часткі – цыбуліны, клубні і карані);
  • Чыстапародныя племянныя жывёлы;
  • Многія будаўнічыя матэрыялы – камяні, гіпс, вапна, торф, трубы і шлангі, лакі, фарбы і растваральнікі, аснова для шпалер без пакрыцця, цэгла, чарапіца, керамічная плітка;
  • Вырабы з драўніны і цэлюлозы – папера, кардон і фанера, бочкі, кадкі, зрубы дрэва;
  • Біде, унітазы, змыўныя бачкі і аналагічная сантэхніка з пластмасы (акрамя ваннаў, душавых кабін, ракавін, рукамыйнікаў, сядзенняў і чахлоў для ўнітазаў);
  • Парафін, вазелін;
  • Перакіс вадароду, аміяк і некаторыя лекі (напрыклад, якія змяшчаюць лоразепам);
  • Антыфрызныя вадкасці;
  • Шкло ў шарыках;
  • Новыя шыны для аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў;
  • Планы і чарцяжы будынкаў, намаляваныя ад рукі, а таксама рукапісныя тэксты;
  • Некаторыя віды пражы і тканіны, гузікі і кнопкі для адзення;
  • Адзенне і коўдры сэканд-хэнд;
  • Абагравальнікі і кандыцыянеры, машыны для хімчысткі, прасавальныя і сушыльныя машыны, прасавальныя прэсы.
Многія будаўнічыя матэрыялы зараз пад забаронай.
Фота: Белсат
  • Фота- і кінастужка;
  • Офісная мэбля і тэхніка накшталт сканераў і друкарак;
  • Касавыя апараты і любыя вылічальная тэхніка;
  • Машыны кішэнныя для запісу, прайгравання і адлюстравання дадзеных;
  • Лямпы электрычныя пераносныя на батарэйках;
  • Тэлефоны і смартфоны, мікрафоны, гучнагаварыцелі;
  • Апаратура для прыёму і запісы відэа, галасы, малюнкаў;
  • Гуказапісвальная або гукаўзнаўляльная апаратура;
  • Апаратура відэазапісу ці прайгравання.
Аб прадметах раскошы накшталт труфеляў таксама можна забыцца.
Фота: http://angellozzi.it
  • Носьбіты інфармацыі;
  • Тэлевізійныя камеры, лічбавыя фотаапараты і відэакамеры, радыёапаратура;
  • Маніторы і праектары;
  • Ахоўная ці пажарная сігналізацыя;
  • Маторы для аўтамабіляў;
  • Яхты, вяслярныя лодкі і каноэ;
  • Аб’ектывы для фотаапаратаў, тэлескопы, біноклі;
  • Компасы і вымяральныя прыборы (танометры, паказальнікі ўзроўню і інш).

Нагадваем, што гэта не поўны спіс «забаронкі», таму адказы на пытанні шукайце тут. Акрамя таго, забарона датычыцца толькі новых тавараў, а не ўжываных для уласнага карыстання.

belsat.eu

Стужка навінаў