«Аформілі ўсяго 11 % фураў ад нормы». У фураў і аўтаў праблемы на мяжы з Літвой


Беларускі памежны камітэт паведаміў, што за содні ў літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» аформілі ўсяго 11 % фураў ад нормы і больш за 1200 грузавых аўтаў чакаюць уезду ў Літву. А кіроўцы легкавікоў скардзяцца на вельмі павольны выезд з Літвы. «Белсат» даведаўся, якая сітуацыя на мяжы ў апошнія содні.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

Самы загружаны маршрут для грузавых аўтамабіляў праходзіць праз «Мядзінінкай» («Каменны Лог»).

«Яго кантрольныя службы за содні прынялі толькі 57 фураў з 500 магчымых, гэта значыць 2 аўта з 20 на гадзіну», – напісаў раніцай 11 чэрвеня Дзяржпамежкамітэт.

А 16:00 выезду ў Літву на «Каменным Логу» чакалі 560 фураў, а ў «Беняконях» – 640.

Яшчэ больш фураў сабралася ў «Грыгораўшчыне» – 690. Гэта адзіны адкрыты пункт пропуску на мяжы з Латвіяй.

«Праз гэты памежны пераход на сумежную тэрыторыю прайшло 50 % аўтаў», – распавядае Дзяржпамежкамітэт.

У бок Польшчы чэргаў з грузавых аўтамабіляў няма.

Апрача таго, на ўездзе ў Польшчу нашмат лепшаю зрабілася сітуацыя з аўтобусамі. Раніцай 10 чэрвеня чарга складалася з 50 аўтобусаў, раніцай 11 чэрвеня іх было ўжо 28, а 16:00 у той жа дзень – 20.

У чатах, дзе людзі абмяркоўваюць праходжанне межаў з ЕЗ, пішуць, што ад пасадкі ў аўтобус у Берасці да прыезду ў Варшаву раніцай 11 чэрвеня прайшло амаль 24 гадзіны.

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэту, чэргаў з аўтобусаў больш нідзе няма. У чатах пішуць, што за апошнія содні праходжанне мяжы ў бок Літвы займала да 9 гадзінаў, а ў бок Беларусі – да 8 гадзінаў.

З легкавымі аўтамабілямі сітуацыя больш складаная. А 16:00 у «Берасці» ў бок Польшчы сабралася 250 аўтаў. На выездзе ў Літву ў «Каменным Логу» стаіць 110 машынаў, а ў «Беняконях» – 90. Каля «Грыгораўшчыны» – усяго 15 аўтаў.

Каментар
Літва не пабачыла праблемы ў чэргах на мяжы: «Мядзінінкай» працуе ў звычайным рэжыме
2024.05.29 13:11

 

Прычым на мяжы з Літвой даводзіцца доўга чакаць з абодвух бакоў. Людзі, якія едуць у Беларусь на аўтамабілі, скардзіліся, што амаль нікога не прапускаюць.

«Мы стаім пятнаццатыя з 5:30 раніцы, руху няма, усярэдзіне ўсё калом, працуе адзін канал на ўсіх», – пішуць а 10-й гадзіне раніцы 11 чэрвеня.

Яшчэ адзін чалавек піша, што выглядае ўсё так, быццам у Беларусь пускаюць адну машыну на гадзіну.

Тыя, хто праязджалі на аўтамабілі латышскую мяжу, кажуць, што ў бок Латвіі спатрэбілася правесці на мяжы 4 гадзіны, а ў бок Беларусі была чарга недзе з 90 машынаў.

Каментар
Польшча назвала прымальным адсотак адмоваў беларусам у візах. Ён адзін з самых высокіх сярод краінаў ЕЗ
2024.06.11 15:40

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў