Колькасць ахвяраў ракетнага ўдару па Харкаву вырасла да 9 чалавек


У Харкаве пад заваламі жылога дому, які трапіў пад ракетны абстрэл у ноч на 31 траўня, знайшлі целы яшчэ двух асобаў.

Разбор завалаў жылога дому, у які трапіла расейская ракета падчас абстрэлу Харкава 31 траўня.
Фота: Головне управління ДСНС України у Харківській області / Facebook

У ноч на 31 траўня Расея запусціла па Харкаве пяць ракетаў С-300/С-400. Адна з ракетаў трапіла ў пяціпавярховы жылы дом, у выніку чаго былі цалкам знішчаныя тры паверхі аднаго з пад’ездаў. Таксама зафіксаваныя «прылёты» ў адміністрацыйны будынак і на тэрыторыі цывільнага прадпрыемства.

Спачатку паведамлялася пра 6 загінулых і 24 параненых. Потым колькасць загінулых вырасла да 7, а ўдзень 1 чэрвеня ратавальнікі знайшлі пад заваламі яшчэ два целы.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што колькасць загінулых у выніку абстрэлу Навабаварскага раёну Харкава дасягнула 9 асобаў. Сярод іх – трое жанчын 39, 68 і 86 гадоў і чацвёра мужчынаў 28, 41, 52 і 64 гадоў. Дадзеныя яшчэ двух загінулых высвятляюцца.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў