Трое дарослых і двое дзяцей загінулі ў Курскай вобласці пасля атакі «украінскага коптара»


Выканаўца абавязкаў губернатара Курскай вобласці Расеі Аляксей Смірноў паведаміў, што у вёсцы Гарадзішча 5 асобаў загінулі ў выніку атакі «украінскага коптара». Яшчэ два чальцы гэтай сям’і шпіталізаваныя ў цяжкім стане.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскі дрон у паветры.
Фота: Белсат

Паводле версіі расейскіх уладаў, у ноч на суботу дрон атакаваў жылы дом у вёсцы Гарадзішча прымежнага з Украінаю Рыльскага раёну.

«У выніку скіду загінулі 5 асобаў, з іх 2 маленькіх дзіцяці. Яшчэ 2 чальца сям’і ў цяжкім стане дастаўленыя ў Рыльскую раённую больніцу», – напісаў у сваім Telegram-канале выканаўца абавязкаў губернатара Курскай вобласці Аляксей Смірноў.

Тым часам прызначаны Расеяй кіраўнік акупаванага Севастопалю Міхаіл Развазжаеў паведаміў пра ракетную атаку, у выніку якой пацярпелі тры асобы, у іх лёгкія аскепкавыя раненні.

З папярэдняй інфармацыі чыноўніка вынікае, што над Чорным морам і каля Балаклавы збітыя дзве паветраныя цэлі. Аскепкі ракетаў заўважылі ў трох месцах, былі пашкоджаныя некалькі жылых дамоў.

Мінабароны Расеі раней паведаміла, што ўначы супрацьпаветраная абарона «перахапіла і знішчыла» два беспілотнікі ў Цвярской вобласці, столькі ж – у Крыме, па аднаму – у Бранскай і Белгародскай вобласцях.

Абноўлена
У расейскім Шабекіна ў выніку абстрэлу абваліўся пад’езд жылога дому
2024.06.14 21:37

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў