У Беларусі на капейку падаражэе паліва з 2 ліпеня


«Белнафтахім» на капейку павышае кошт маторнага паліва з 2 ліпеня.

АЗС А100 на скрыжаванні прашпекта Пушкіна і Харкаўскай. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

«Белнафтахім» устанаўлівае наступныя цэны з 2 ліпеня:

  • бензін АІ-92-К5-Еўра – 2,33 рубля;
  • бензін АІ-95-К5 – Еўра-2,43 рубля;
  • бензін АІ-98-К5-Еўра – 2,65 рубля;
  • дызельнае паліва – 2,43 рубля.

Кошты на паліва растуць з траўня. Тады «Белнафтахім» распавёў, што плануе паступовае падвышэнне агулам на 8 капеек.

Яшчэ ў красавіку цэны на паліва зніжаліся. З пачатку года да канца красавіка яны скараціліся на 8 капеек.

Пачатак падаражэння паліва ў Беларусі практычна супаў з паведамленнямі аб дэфіцыце паліва ў Расеі. У красавіку «Reuters» са спасылкай на свае крыніцы расказала, што Расея шукае крыніцы паставак бензіну за мяжой. Гэта звязваецца з тым, што, па падліках агенцтва, па стане на канец сакавіка атакі беспілотных лятальных апаратаў выбілі каля 14 % расейскіх нафтаперапрацоўчых магутнасцяў.

Аб’ектыў
Лукашэнку зноў пашанцавала? Расея рэзка павялічыла імпарт беларускага паліва
2024.03.28 20:50

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў