Пад Ельскам гадавалае дзіця патанула ў надзіманым басейне на вачах у бацькоў


Хлопчык 2023 г.н. патануў у надзіманым басейне. Трагедыя адбылася ўвечары 29 чэрвеня ў аграгарадку Млынок Ельскага раёну, паведамляе МНС.

Фота: gomel.mchs.gov.by

Дзіця гуляла ў двары з мячом, які ў нейкі момант упаў у надзіманы басейн. Маляня палез за ім у ваду і ўпаў.

Маці кінулася сыну на дапамогу, дастала яго з вады. Бацька дзіцяці пачаў праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю і адначасова званіць у хуткую. Дзіця даставілі ў лякарню, дзе медыкі канстатавалі яго смерць.

Hавiны
У Горадні з акна восьмага паверха выпала дзяўчынка. Што рабіць, каб перадухіліць бяду
2024.05.06 22:54

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў