Праз «вонкавае ўздзеянне на энергааб'ект» Белгарад застаўся без электрычнасці


Жыхары Белгародскай вобласці Расеі паведамляюць 1 ліпеня пра адсутнасць электразабеспячэння ў дамах пасля начнога нападу БПЛА. Амаль увесь Белгарад абясточаны. У горадзе няма святла, не працуюць нават святлафоры. Без электрычнасці засталіся і далёкія ад Белгараду Стары Аскол і Чарнянкі, перадае «SOTAvision».

Губернатар Вячаслаў Гладкоў падчас інспекцыі пасля абстрэлу Белгараду. 16 сакавіка 2024 года.
Фота: vvgladkov / Telegram

«РИА Новости» адзначае, што ў Белгарадзе не працуюць святлафоры, ёсць праблемы з інтэрнэтам.

«У сувязі з тэхналагічным парушэннем, выкліканым вонкавым уздзеяннем на энергаабʼект, у шэрагу раёнаў Белгародскай вобласці, а таксама Белгарадзе назіраюцца перапыненні ў падачы электраэнергіі. Энергетыкі ўжо пачалі перавод электразабеспячэння спажыўцоў на рэзервовыя схемы, сацыяльна значныя абʼекты забяспечваюцца электраэнергіяй ад перасоўных рэзервовых крыніцаў», – паведамілі ў прэс-службе «Белгарадэнерга».

Прычыны адключэння пакуль невядомыя. Паводле папярэдніх звестак, аварыйнае адключэнне электраэнергіі ў Белгародскай вобласці працягнецца да 13:00.

Раней у Міністэрстве абароны Расеі заяўлялі, што ўначы 1 ліпеня сродкі паветранай абароны знішчылі і заглушылі 18 украінскіх беспілотнікаў над тэрыторыяй Бранскай вобласці, 9 БПЛА – над Курскай і яшчэ 9 – над Белгародскай.

Агляд
«З’ехаць, каб не трапіць пад дывановую зачыстку сваіх жа». Як жыве Белгародская вобласць?
2024.03.29 07:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў