Менскі метрапалітэн паведаміў пра часовае спыненне працы метро позна ўвечары 30 чэрвеня.
Згодна са звесткамі ўстановы, а 23:50 на станцыі «Плошча Леніна» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Быў часова спынены рух цягнікоў на Маскоўскай лініі.
А 23:55 падалі напружанне на кантактную рэйку і аднавілі рух.
«Маскоўская лінія працуе ў штатным рэжыме. Менскі метрапалітэн просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя часовыя нязручнасці», – гаворыцца ў паведамленні.
Дэталі інцыдэнту не раскрываюцца.
Нагадаем, што 2 чэрвеня праз задымленне спыняўся рух на трэцяй лініі менскага метро.
Якуб Хруст belsat.eu