Лета напрыканцы чэрвеня ўзяло курс на максімум, тэрмометры ў некаторых раёнах Беларусі паказваюць да +33°C. Вінаваты ў гэтым скандынаўскі антыцыклон, які прынёс сонечныя, сухія і гарачыя дні. Аднак сіноптыкі абяцаюць: бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня спякота пойдзе на спад.
Надворʼе з 1 па 7 ліпеня будзе няўстойлівым, вялікі шанец навальніц і ліўняў.
На пачатку тыдня вядучую ролю возьме на сябе халодны атмасферны фронт, услед за якім прыйдзе прахалода. На большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны.
Уначы і раніцай магчымы туман. Уначы – ад 12 да 19°C, а днём у панядзелак ад 25 да 31°C, у аўторак – ад 19°C у Віцебскай вобласці да 27°C па паўднёвым усходзе Беларусі.
У сярэдзіне тыдня з-за ўплыву няўстойлівых паветраных мас днём не забывайце парасоны – прагназуецца вільготнасць да 70 %. Начная тэмпература складзе 11 – 17°C. Днём у сераду – ад 19 да 24°C.
Пад канец працоўнага тыдня ў большасці раёнаў – кароткачасовыя дажджы. Пад раніцу слабыя туманы. Уначы тэмпература стабільна тая ж, а вось днём гарачэй: у чацвер і пятніцу – ад 25 да 30°C.
У першыя выходныя ліпеня будзе горача. А сонца працягне змяняцца ліўнямі. Будзьце асцярожныя на дарогах – бачнасць толькі да паўкіламетра. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, вельмі высокая вільготнасць.
Ад 10 да 15°C чакаецца ноччу, у сярэдзіне дня ў суботу – ад 25 да 30°C, у нядзелю і таго больш – да 32°C.
Ася Саковіч belsat.eu