Месцамі да +36°С. У Беларусі – памаранчавы ўзровень небяспекі і тэмпературныя рэкорды


Белгідрамет папярэджвае – на бліжэйшыя дні па краіне абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі праз спёку. Высокія тэмпературы паветра будуць трымацца як мінімум да 2 ліпеня, асабліва па паўднёвым усходзе.

Дзеці купаюцца ў фантане ў парку Перамогі. Менск, Беларусь. 22 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

У нядзелю 30 чэрвеня ўдзень максімальная тэмпература паветра ў Беларусі дасягне +30..+34°С, месцамі будзе да +35°С, пераважна без ападкаў.

1 ліпеня па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах – моцныя, могуць быць навальніцы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +16..+23°С, максімальная ўдзень – +27..+34°С, па паўднёвым усходзе – да +36°С.

Агляд
З’есці перац чылі і прыняць цёплы душ: як уратавацца ад спёкі?
2024.06.28 12:46

2 ліпеня па большай частцы краіны чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, у асобных раёнах – навальніцы, удзень магчымы град. Пры навальніцах моцны парывісты вецер. Тэмпературны фон будзе ў межах +16..+23°С уначы. Удзень тэмпература паветра складзе ад +17°С па захадзе да +35°С па паўднёвым усходзе.

28 чэрвеня ў Беларусі былі зафіксаваныя 10 тэмпературных рэкордаў. Найбольш спякотна было ў Вілейцы – +32,9°С. Раней самая высокая тэмпература тут складала +32,4°С у 2022 годзе.

Тэмпературныя максімумы 2022 года былі таксама пераадоленыя ў Лідзе – +32,8°С (было – +31,1°С), Лынтупах – +32,5°С (было +30,5°С), Валожыне і Ваўкавыску – +32,2°С (было +30,2°С і +31,7°С), Горадні – +31,9°С (было +31,5°С), Докшыцах – +31,1°С (было +31°С), Ашмянах – +30,9°С (было +30,1°С), Нарачы – +30,7 (было +30,1°С), Езярышчы – +30,2°С (было +29,7°С).

Абсалютны максімум дня – +34,3°С, які быў зафіксаваны 28 чэрвеня 2022 года ў Лельчыцах, сёлета перакрыты, аднак, не быў.

Лета-2024, па прагнозах навукоўцаў, можа стаць самым спякотным за ўсю гісторыю назіранняў за надвор’ем.

Hавiны
2023 год стаў трэцім з самых цёплых за гісторыю назіранняў у Беларусі. У 2024 будзе рэкордная спёка
2024.01.09 14:20

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў