Будзе гучна! Беларусы збіраюцца ў цэнтры Варшавы на вялікі «Hučna Fest». ОНЛАЙН


Блогеры, мастакі, пісьменнікі, музыкі, сярод якіх – гурты «Разбітае сэрца пацана» (РСП), «Leibonik», «Nochy» і «Syndrom Samazvanca». 29 чэрвеня ў цэнтры Варшавы – на беразе Віслы – з 13:00 і дапазна пройдзе вялікі «Hučna Fest». Будзе гучна, далучайцеся! Уваход вольны.

Праграма «Hučna Fest»

Літаратурная сцэна (пачатак а 13.00)

Вядоўца – Крысціна Дробыш.

  • 13:00. Таццяна Нядбай з уводным словам ад Беларускага ПЭНу. Прэзентацыя зборніку вершаў Анхелы Эспіносы Руіс «Астралябія Божых таямніц» у музычным суправаджэнні Змітра Бартосіка і Юстыны Карпіловіч.
  • 13:35. Дыскусія пра жаночую беларускую літаратуру, яе аблічча і стан у сучаснасці. Спікеркі – Наста Кудасава, Света Бень, Ганна Кандрацюк. Мадэратар:ка – тоні лашдэн.
  • 15:10. Ганна Янкута з прэзентацыяй кнігі «Час пустазелля».
  • 15:45.Чытанні з дыскусіяй пра неабароненую літаратуру і яе аўтараў: тоні лашдэн, Уладзь Гарбацкі, Артур Камароўскі, Света Бень.
Анонс
«Гэта будзе вельмі гучна». Ужо ў наступную суботу адбудзецца Hučna Fest з онлайн-трансляцыяй
2024.06.23 15:33

Музычная сцэна (пачатак а 17:30)

Вядоўца – Мікіта Мелказёраў.

  • 17:40. Гурт «Nochy».
  • 18:30. Гурт «Syndrom Samazvanca».
  • 19:20. Гурт «Leibonik».
  • 20:40. Гурт «РСП».

Падчас «Hučna Fest» будуць працаваць кніжныя стэнды беларускіх выдавецтваў «Gutenberg Publisher», «Skaryna Press», «Янушкевіч», «Hochroth Minsk», «Kamunikat».

Агляд
Бяляцкі, Бахарэвіч, Някляеў, Янкута… Выбралі дзесяць беларускіх кніжак 2023 года
2023.12.28 07:13

Таксама на фестывалі арт-менеджарка Вольга Мжэльская, стваральніца праекту «Размовы маленькага геданіста», апавядзе пра сучаснае беларускае мастацтва. Можна будзе задаць пытанні рэжысёрам падчас «Vodblisk Talk» і даведацца пра новую беларускую краўдфандынг-платформу.

Калі ж у не маеце магчымасці наведаць фестываль «Hučna Fest», адмыслова для вас «Белсат» ладзіць стрым, які можна паглядзець на каналах «Belsat Life» і «Belsat Music». Вядоўца стрыму – Наста Ільіна.

«Гэта не проста музычны фестываль, гэта фестываль з рознымі кампанентамі: музычная сцэна, літаратурная сцэна. І галоўная нашая мэта – паказаць беларускі трэці сектар, беларускі грамадскі сектар, і таму ў нас шмат розных актыўнасцяў, вялікая пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў, беларускіх НДА, беларускіх розных ініцыятываў, якія таксама будуць прэзентаваныя на «Hučna Fest», – апавёў Іван Марозька, прадстаўнік «Free Belarus Center», арганізацыі, якая ладзіць фестываль чацвёрты год запар.

«Hučna Fest» пройдзе 29 чэрвеня з 13:00 да 22:00 на беразе Віслы каля варшаўскага Музею сучаснага мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie, 22).

belsat.eu

Стужка навінаў