Не дачакалася праўды: у Бярозаўцы памерла маці палітвязня Вітольда Ашурка


Алена Міронаўна Ашурак сышла 27 траўня, ёй было 86 гадоў, паведамляе Свабода. Яна перажыла сына Вітольда на тры гады.

Алена Міронаўна Ашурак на развітанні з Вітольдам Ашуркам, Бярозаўка, 26 траўня 2021 году.
Фота:  svaboda.org

У апошнія гады стан здароўя Алены Міронаўны пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына.

Палітвязень Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня 2021 года ў Лідскім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, памёр 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 пры нявысветленых абставінах на 51-м годзе жыцця. Сябра Партыі БНФ, абласны каардынатар руху «За свабоду», ён не раз балатаваўся ў мясцовы савет і парламент. Падымаў экалагічныя пытанні, ладзіў акцыі, разам з паплечнікамі ўшаноўваў мясціны, звязаныя з паўстанцамі Кастуся Каліноўскага.

Гісторыі
«Гэта было забойства». Што сёння вядома ў справе Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі
2023.05.21 13:11

Сёння ў справе ягонай смерці няма ніякай інфармацыі: улады дамагаюцца таго, каб людзі забылі пра гэтую гісторыю. Аднак сябры і паплечнікі Вітольда робяць усё, каб гэтага не здарылася.

21 траўня, у дзень смерці Вітольда, штогод праводзіцца дзень салідарнасці з палітвязнямі.

Каментар
Брат Вітольда Ашурка: «Справа аб яго забойстве раскрытая, будуць пакараныя ўсе вінаватыя»
2024.05.21 17:33

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў