Рада ЕЗ у замежных справах абмяркуе ўзмацненне рэпрэсіяў у Беларусі


Міністры замежных справаў ЕЗ абмяркуюць узмацненне рэпрэсіяў у Беларусі 19 лютага. Гэта будзе адное з пытанняў на штомесячнай сустрэчы, паведамляе МЗС Польшчы.

Сцяг ЕЗ. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: pexels.com

«Удзельнікі абмяркуюць падтрыманне Кіева ў адбіцці расейскай агрэсіі, а таксама наступнае аднаўленне Украіны. У цэнтры ўвагі міністраў замежных справаў краінаў ЕЗ будзе таксама сітуацыя на Блізкім Усходзе і ў Чырвоным моры, дзе не спыняюцца напады хусітаў на гандлёвыя судны.

Акрамя таго, міністры ўздымуць тэму Беларусі, дзе назіраецца беспрэцэдэнтнае ўзмацненне рэпрэсіяў супраць насельніцтва, а менскі рэжым працягвае прымаць захады, каб дэстабілізаваць сітуацыю з бяспекаю ў рэгіёне», – піша МЗС Польшчы.

У студзені сілавікі ўчынілі масавыя рэпрэсіі супраць былых палітвязняў і блізкіх палітычных зняволеных. Паводле звестак праваабаронцаў, за 23 і 24 студзеня праз рэпрэсіі прайшлі больш за 200 асобаў. Паводле сузаснавальніка фонду «BYSOL» Андрэя Стрыжака, пасля гэтага «BYSOL» эвакуяваў з Беларусі 35 асобаў.

«Шмат людзей, якія яшчэ раніцай былі ўпэўненыя, што ў іх жыцці нічога не змянілася, а ўжо ўвечары былі на эвакуацыйнай трасе», – распавёў Стрыжак пра асаблівасці апошняй хвалі эвакуацыі.

Hавiны
«Нават праказа здзівіла б менш». Навуковец патлумачыў, чаму цынга ў Латыпава – жахліва
2024.02.16 19:02

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў