Праліўныя дажджы і моцны вецер абрынуліся на Аб’яднаныя Арабскія Эміраты 16 красавіка. Дзяржаўнае інфармагенцтва Эміратаў WAM паведаміла, што за гэты дзень выпала 254,8 мм ападкаў – рэкорд за 75 гадоў назіранняў. З-за наступстваў непагадзі ў Дубаі былі прыпынены авіярэйсы, школы перайшлі на дыстанцыйнае навучанне. Нацыянальнае ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях заклікала жыхароў не выходзіць з дамоў. Паказваем, як цяпер выглядае Дубай.
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Транспартныя сродкі стаяць пакінутыя ў паводкавай вадзе на галоўнай дарозе ў Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 17 красавіка 2024 года.
Фота: Jon Gambrell / AP Photo / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Двое мужчын ідуць праз затопленую вуліцу ў Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 17 красавіка 2024 года.
Фота: Jon Gambrell / AP Photo / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Аўтамабілі едуць пад моцным дажджом па шашы Шэйх-Заід-Роўд у Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 16 красавіка 2024 года.
Фота: Jon Gambrell / AP Photo / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Вуліца пасля моцнага дажджу ў Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 15 красавіка 2024 года.
Фота: Stringer / Anadolu Press / abacapress.com / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Аўтамабілі стаяць на затопленай стаянцы пасля праліўнога дажджу ў Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 16 красавіка 2024 года.
Фота: Giuseppe Cacace / AFP / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Аўтамабілі едуць па затопленай вуліцы пасля моцных дажджоў у Дубаі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 17 красавіка 2024 года.
Фота: Giuseppe Cacace / AFP / East News
![](/assets/images/image-placeholder-3.svg)
Пасажыры чакаюць сваіх рэйсаў у міжнародным аэрапорце Дубаі. Праз бесперапынныя дажджы другі па загружанасці аэрапорт свету перанакіраваў дзясяткі ўваходных рэйсаў. Дубай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. 17 красавіка 2024 года.
Фота: AFP / East News
Андрэй Шаўчэнка belsat.eu