Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі амаль 500 дзяцей


Ва Украіне з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расеі 24 лютага 2022 года былі забітыя 494 малыя і 1052 – параненыя, паведамляе Офіс генеральнага пракурора Украіны.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Getty Images

Васьмігадовая дзяўчынка пацярпела ў апошнія содні – з 11 на 12 ліпеня ў выніку абстрэлу расейцамі Херсону.

Гэтыя лічбы не канчатковыя. Працягваецца праца дзеля ўдакладнення колькасці забітых і пацярпелых у мясцінах вядзення баявых дзеяў і на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

Найбольш дзяцей пацярпела ў Данецкай вобласці – 472, у Харкаўскай – 297, Кіеўскай – 129, Херсонскай – 116, Запарожскай – 91, Мікалаеўскай – 89, Днепрапятроўскай – 83, Чарнігаўскай – 71, Луганскай – 67.

831 дзіця лічыцца зніклым без вестак. Акрамя таго, амаль 19,5 тысяч дзяцей былі вывезеныя з тэрыторыі Украіны расейцамі.

Разбор
Украінскіх дзяцей масава вывозяць у Беларусь. Што адбываецца – і чаму гэта ваеннае злачынства?
2023.07.12 07:07

Офіс генеральнага пракурора Украіны штодня публікуе зводкі пра загінулых дзяцей. Апошні раз лік павялічыўся  ў канцы чэрвеня, калі ў выніку ракетнага ўдару па Краматорску загінулі дзве 14-гадовыя сястры-двайняты і дзве 17-гадовыя дзяўчыны.

«Дзеці вайны» – платформа, на якую можна паведаміць ці знайсці на ёй інфармацыю пра дзяцей, якія пацярпелі ў выніку вайны Расеі супраць Украіны.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў