Тэхнічная праблема? У Беларусі спынілі прыём дакументаў на апастыль


У Беларусі спынілі прыём дакументаў на апастыль, які патрэбны для пацвярджэння афіцыйных папераў за мяжою.

«Паважаныя грамадзяне, у сувязі з тэхнічнымі непаладкамі, якія не залежаць ад галоўнага ўпраўлення юстыцыі Менскага гарвыканкаму, дакументы для прастаўлення апастылю часова не прымаюцца», – гаворыцца на сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Менскага гарвыканкаму.

У ведамстве адзначаюць, што пасля ліквідацыі тэхнічных праблемаў інфармацыя пра аднаўленне адміністрацыйнай працэдуры будзе неадкладна размешчаная на сайце ўпраўлення.

Загадзя выплачанае дзяржаўнае мыта будзе сапраўднаю пасля аднаўлення адміністрацыйнай працэдуры. Вярнуць яе можна, звярнуўшыся ў падатковы орган.

Апастыль – гэта штамп з парадкавым нумарам дзяржаўнай рэгістрацыі. Пасля атрымання нумару ён заносіцца ў міжнародны ўніфікаваны шаблон і робіцца легальным на тэрыторыі краін-удзельніц Гаагскай канвенцыі. Апастыль у Беларусі ставяць МЗС, Міністэрства адукацыі, Міністэрства юстыцыі. У прыватнасці ім пацвярджаюцца пасведчанні аб шлюбе, нараджэнні ды іншыя дакументы.

Пасля пачатку вайны ва Украіне значна вырасла колькасць ахвочых выехаць з Беларусі. Нежаданне дазваляць ім легалізацыю за мяжою можа быць сапраўднаю прычынаю «тэхнічных праблемаў».

Рэпартаж
«Там быць не хочацца». Чаму падчас вайны ва Украіне беларусы пакідаюць радзіму. І чаму вяртаюцца ў Беларусь
2022.03.08 19:37

ПС belsat.eu

Стужка навінаў