Ужо пагражалі ГУБАЗіКам: з’явілася новае беларускае расследавальніцкае выданне «Бюро»


Былыя журналісты БРЦ запусцілі новае расследавальніцкае выданне пра Беларусь – «Бюро».

Фрагмент з анонсу расследавання «Бюро». Здымак з відэа: «Белсат»

«Мы будзем выкрываць тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадству, у тым ліку знаходзіць і расследаваць схемы з прыкметамі карупцыі ды іншыя парушэнні законаў дзеля зменаў да лепшага», – тлумачыць сваю місію «Бюро».

У камандзе новага выдання – журналісты Аляксей Карпека, Вольга Ратмірава і Аляксандр Ярашэвіч з багатым досведам. Яны працавалі з партнёрамі з розных краінаў: Цэнтр расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP), Міжнародны кансорцыум журналісцкіх расследаванняў (ICIJ), «The Guardian» (Вялікая Брытанія), «Siena» (Літва), «Re:Baltica» (Латвія), «Delfi» (Эстонія), Frontstory.pl (Польшча) ды іншымі.

«Бюро» будзе расследаваць хабарніцтва, махлярства, ухіленне ад падаткаў, адмыванне грошай, кумаўство, абыход санкцыяў, парушэнні правоў чалавека ды іншыя важныя тэмы ў розных сферах – ад медыцыны да эканомікі, ад адукацыі да палітыкі.

«Першае расследаванне выйдзе 11 снежня. Адзін з яго герояў прыгразіў нацкаваць на журналістаў ГУБАЗіК», – анансуе «Бюро».

Аналітыка
У абыход санкцыяў праз Еўропу? Як і чым Беларусь гандлюе з ЕЗ
2023.12.04 14:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў