Беларусы паказалі сваю культуру ў самым сэрцы Беластоку


Першы дзень традыцыйна фестывалю беларускай традыцыі «Soncahraj» прайшоў у на Рынку Касцюшкі побач з гарадской ратушай у Беластоку. Беларусы пелі і танчылі, за гэтым з цікавасцю назіралі групы турыстаў і выпадковыя мінакі, у выніку выйшла зусім няблага.

На пачатку выступалі мясцовае легенды – гурт «Żemerwa» разам з гуртом мужчынскага падляскага спеву «Osoczniki», яны без мікрафонаў і рознай тэхнікі пелі песні, матэрыял які сабралі самі – традыцыйные падляшкіе песні, толькі чысты голас, нічога больш. Спачатку спелі некалькі вясенніх песні, пазней пашырылі рэпертуар, і дашлі да песень беларусаў Палесся. У руках музыкаў з’явіліся інструменты, людзі і музыкі пачалі танчыць, танцамі вечар і скончыўся. Толькі цяпер пад песні Трыградскай капэла, што прыехала з Гданьску на Паморʼі.

– Гэтым канцэртам фонд «Tutaka» распачынае фестывальны сезон. І традыцыйна трэці год запар, гэта фестывалем беларускай традыцыі «Soncahraj». Асноўная ідэя гэтага фэсту – вярнуць, папулярызаваць традыцыйную аўтэнтычную беларускую музычную спеўную культуру, але не толькі. Як і папярэднія гады, мы завітваем у чатыры месцы разам з канцэртамі. Цяпер мы пачалі з Беластоку. Хацелі зрабіць проста як было раней, калі людзі сустракалася, танчылі, спявалі. Здаецца атрымалася, – кажа ў размове з «Белсатам» адзін з арганізатараў фэсту Зміцер Косцін.

Інтэрв’ю
Чаму знікла «Басовішча» і як на яго месцы ўзнік фэст «Tutaka»
2024.05.31 17:22

А мы не маглі не паразмаўляць з зоркай фэсту, чалавекам які развівае беларускую культуру на Падляшшы. Знаёмцеся Дарафей Фіёнік, гісторык, этнограф, заснавальнік прыватнага музею малой айчыны ў Студзіводах.

На фестывале «Soncahraj» выступае кіраўнік музея малой айчыны Дарафей Фіёнік. Рынак Касцюшкі. Беласток, Польшча. 31 траўня 2024 года. Фота Белсат

Тых каго вы бачылі сёння пад час выступу – гэта студыя фальклору падляскіх беларусаў «Żemerwa» і другі гурт – гурт мужчынскага падляскага спеву «Osoczniki» – гэта два калектывы, якія дзейнічаюць пры нашым музеі, «Żemerwе» ужо 21 год, а «Osoczniki» – 4. І яшчэ ў нас ёсць капела музычная. Мы паказваем разнастайнасць фальклору падляскіх беларусаў, тое што мы прэзентавалі тут – песні, танцы – гэта ўсё адсюль, з Падляшша, запісаныя намі, старэйшыя запісы яшчэ з 60-тых гадоў. І мы працуем на сваім матэрыяле, і паказваем гэтую традыцыю спеву, менавіта такую якую з пакон вякоў жывучыя тут беларусы спявалі, – кажа Фіёнік.

Этнограф адзначае, што яго цешыць, што ў яго зʼявіліся аднадумцы.

– Мне вельмі прыемна, што фэст «Soncahraj» упісваецца ў ідэю нашага фэсту, які мы арганізуем ужо 21 год, з 2004 года, бо яны ідуць тымі сцэжкамі, якімі ішлі мы шмат гадоў – традыцыйнага спеву, традыцыйнай музыкі, без гукаапаратуру, калі голас гучыць натуральна, калі голас гучыць адкрыта, яго чуваць. Вось на Плошчы рыначнай у Беластоку пад Касцёлам там чуваць, як мы спяваем, і таму гэта файна. Гэту ідэю закінулі мы і яе падхапілі арганізатары фэсту «Soncahraj», наш фэст адбыўся ў пачатку траўня і ён меў мэту абʼядноўваць беларусаў Падляшша і Палесся. Да нас прыязджалі сотні носьбітаў традыцыі аўтэнтычнага фальклору з беларускага Палесся. Цяпер мы іх песні таксама спяваем, гэтым разам былі напрыклад, песні з Піншчыны. Але аснова нашага рэпертуару – песні з Падляшша, распавядае Дарафей Фіёнік.

Ён кажа, што ўсцешаны выступаць у Беластоку, і тлумачыць чаму.

– Ад фэста «Soncahraj» у мяне ўражанне вялікае, бо мы жывучы 50 кіламетраў ад Беластоку ў Бельску-Падляскім мы выступаем у тут за 21 год існавання другі раз. Гэта сведчыць пра што? А пра тое, што Беласток не зацікаўлены традыцыйным фальклорам. Мы выступалі на вялікім фестывалі «Oktawa kultur», гэта было шэсць гадоў таму. І вось цяпер. Мы б спявалі ў Беластоку больш, але Беласток закрыты, Беласток мае комплекс, таму што гэта вялікая гістарычная вёска, горад які стварыўся са шмат якіх вёсак. І гэтыя людзі зʼехаліся з розных вёсак і саромецца традыцыйнай культуры, хаця сітуацыя па крыху мяняецца. Я б хацеў адзначыць працу якую робіць Тутака, гэта свежая арганізацыя, і вельмі файна, што яны робяць рознабакова: як у традыцыі так у сучасным мастацтве, галоўнае, гэта абʼядноўвае беларусаў Падляшша і беларусаў эмігрантаў. Тут яшчэ амаль 70 гадоў дзейнічае беларускае грамадска культурніцкае таварыства і яна робяць таксама шмат, але там вельмі мала традыцыйнай культуры, – кажа Дарафей Фіёнік. – Мы маем аўтэнтычныя строі, хаця горача, а я ў суконнай жупе хаджу, і мне нармальна.

На фестывале «Soncahraj» выступае гурт «Żemerwa» Рынак Касцюшкі. Беласток, Польшча. 31 траўня 2024 года. Фота Белсат

Просім падрабязней распавесці пра гэтыя народныя строі.

– Наш музей у Студзіводах мае калекцыю розных строеў, і мы паводле іх абнаўляем – робім копіі, рэканструкцыі, і дзякуючы гэтаму выглядаем аўтэнтычна. Вось на мне – пачну ад галаву – гэта капуза, яе могуць насіць мужчыны ў сярэднім і сталым узросце, маладым гэта яшчэ не можна, яны мусяць насіць шапкі з казырком. І далей, што найважнейшае на чалавеку, не сарочка, не рубашка, рубашка можа быць закрытая, яе не відаць, але тое, што на рубашцы сведчыць пра статус чалавека, што ён досыць заможны, носіць жупіцу з фолевага сукна з вышыўкаю, і гэта вельмі ўніверсальны строй і цёплаю пару, і на халодную, і чобуты на нагах нагавіцы галіфэ, і сарочка з узорам нашым падляшкім у кветкі. Дзяўчаты любілі на Падляшшы вышываць сваім мужчынам квяцістыя рубашкі, каб падкрэсліць любоў да сваіх мужоў. А ў дзяўчат былі больш сціплыя – чорныя і чырвоныя, – распавядае наш герой.

І кажа, што сёння ў Польшчы ёсць дзве беларускія культуры.

Песні і танцы на фестывале «Soncahraj». Рынак Касцюшкі. Беласток, Польшча. 31 траўня 2024 года. Фота Белсат

– Гэта культура карэнных беларусаў, якія тут жывуць на Падляшшы, і мы стварылі сваю мадэль беларускай культуры. І ёсць культуры беларусаў эмігрантаў. Мы сустракаемся на такіх месцах як «Солнцаграй», але мы робім кожны сваё. І гэта нармальна. Мы маем розныя менталітэты. Мы грамадзяне Польшчы, жывем тут увесь час на сваёй зямлі, мы дапасаваліся да гэтага месца, і мы маем менталітэт як палякі разам з якімі мы ўсё жыццё жывем. І мы часам можам не разумецца з беларускай культурай, якую ствараюць эмігранты, – падводзіць рысу Дарафей Фіёнік.

Цяпер на фэсце адбудзецца яшчэ тры выступы.

– У першы дзень лета мы пераязджаем у Белавежскую пушчу, у гміну Дубічы-Царкоўныя ў вёску Вітава, дзе таксама будзем танцаваць, спяваць. Чаму Вітава? Яно вельмі цікавае нам было тым, што частку рэпертуару, якую рыхтуюць да супольнага спеву з людзьмі гурты «Zhraja» і гурт «Kudziela» (жаночыя і мужчынскія гурты традыцыйнага спеву), – гэта песні запісаныя калісьці менавіта ў Вітаве, у гэтай вёсцы ў 1990-ыя гады, ад адной з жыхарак, якая ўжо даўно ў лепшым свеце. Мы хочам, каб мясцовыя жыхары і турысты, якія прыедуць на доўгія выходныя, разам з намі спявалі гэтыя песні і разумелі, што тут іншая культура, што Падляшша сапраўды шматкультурнае, і важным складнікам Падляшша ёсць мясцовая беларусы. Праз тыдзень мы завітаем у Супрасль, там сустракаемся на падворку пры цэнтры культуры і адпачынку. Гэта турыстычнае мястэчка, куды едуць людзі з усіх куткоў Польшчы, каб адпачыць у добрай атмасферы. І нам важна ў тым месцы паказаць прысутнасць беларускай культуры. І апошняе месца – вёска Навасады за два кіламетры ад мяжы з Беларуссю, у гміне Міхалова, там вельмі актыўная вёска. Увогуле Міхалоўская гміна даволі багатая спеўным рэпертуарам, і мы будзем спяваць, – кажа Зміцер Косцін.

Нагадаем, што інфармацыйным партнёрам фестывалю зʼяўляцца тэлеканал «Белсат».

Алесь Ляўчук belsat.eu

 

Стужка навінаў