Берасцеец не задэклараваў грошы на мяжы: на яго завялі справу і канфіскавалі буйную суму


Генеральная пракуратура распавяла пра справу 29-гадовага берасцейца, якому інкрымінавалі замах на незаконнае перамяшчэнне грошай праз мяжу.

Аўтобусы ў пункце пропуску «Варшаўскі мост – Тэрэспаль». 5 красавіка 2024 года.
Фота: «Варшавка Граница Брест-Тересполь» / Telegram

Берасцеец ехаў у Польшчу, дзе планаваў набыць аўтамабіль. Ён меў пры сябе наяўнымі 45,8 тысяч еўра. Каб не дэклараваць грошы і зэканоміць час праходжання мытнага пункту «Варшаўскі мост», ён раздаў сваім чатыром спадарожнікам па 9 тысяч еўра, а астатнія пакінуў сабе, у тым ліку схаваўшы ў шкарпэтку. На мяжы мытнікі знайшлі грошы і канфіскавалі іх.

На мужчыну завялі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 228 («Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС грашовых сродкаў у буйным памеры») Крымінальнага кодэксу. Суд Маскоўскага раёна Берасця прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 350 базавых велічыняў (14 тыс. рублёў). Акрамя таго, быў сканфіскаваны «прадмет злачынства» – грошы ў эквіваленце звыш $ 10 тысяч, якія дазволены да перамяшчэння без дэкларавання.

Нагадаем, згодна з арт.260 Мытнага кодэксу ЕАЭС мытнаму дэклараванню на мяжы падлягаюць наяўныя грашовыя сродкі, калі іх агульная сума перавышае суму, эквівалентную $10 тысячам. За парушэнне мытнага заканадаўства ўстаноўлена адміністратыўная і крымінальная адказнасць.

Hавiны
Жыхара Берасця аштрафавалі за гандаль месцамі ў чарзе на мяжы
2024.04.10 11:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў