Ксяндза Анджэя Юхневіча арыштавалі чацверты раз запар


Праз 45 дзён пасля затрымання, якое адбылося 8 траўня, пробашч рымска-каталіцкай парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю. Пра гэта паведамляе katolik.life.

Затрыманыя святары Анджэй Юхневіч і Павел Лемех.
Фота: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram

Першы раз пробашча рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне Анджэя Юхневіча асудзілі на 15 содняў арышту нібыта за «несанкцыянаванае пікетаванне». Святару паставілі ў віну тое, што у лютым 2022 году ён размясціў на фота свайго профілю Facebook выяву бела-чырвона-белага сцягу і сцягу Украіны.

Потым Юхневічу двойчы дадавалі па 15 содняў. Тэрмін чарговага арышту скончыўся 22 чэрвеня, але ксёндз не выйшаў на волю з віцебскага ІЧУ.

Katolik.life паведамляе, што тэрмін зняволення святара з Шуміліна падоўжаны да 2 ліпеня. З перадач яму дазволеныя толькі лекавыя сродкі.

Такім чынам, пробашч у Шуміліне знаходзіцца за кратамі звыш 45 содняў – даўжэй за ўсіх рыма- і грэка-каталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністратыўны арышт у Беларусі. Толькі адзін з праваслаўных святароў у 2022 годзе адбываў больш доўгі адміністратыўны арышт – звыш 100 сутак, яго судзілі 7 разоў запар.

Hавiны
Прыехалі ў касцёл на трох машынах: падрабязнасці затрымання святароў у Шуміліне
2024.05.09 20:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў