У адпаведнасці з пастановай Мінпрацы з 1 лютага 2020 года Бюджэт пражыткавага мінімуму (БМП) вырасце да 239.87 рублёў (раней Br231, 83). Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць да 30 красавіка 2020 года.
Бюджэт пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва павялічаны на 3,5 %. Яго памер цяпер складзе 239 рублёў 87 капеек.
У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага 2020 года вырастуць мінімальныя працоўныя пенсіі, сацыяльныя пенсіі, памеры дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэтыя выплаты павялічацца суразмерна росту БПМ, на 3,5 %.
Папярэдняе павышэнне БПМ адбылося 1 лістапада 2019 года.
СК belsat.eu