Мабільны аператар life:) абвясціў пра павышэнне коштаў на свае паслугі.
З 12 студзеня 2021 года цэны на тарыфы і паслугі life:) будуць змененыя. Падрабязнасці новых тарыфаў змешчаныя на сайце мабільнага аператара.
«Нашы тарыфы, як і раней, застануцца максімальна выгаднымі і прывабнымі», – заявілі ў кампаніі.
Падаражэнне ў life:) патлумачылі неабходнасцю «пашыраць пакрыццё, запускаць новыя тарыфы і паслугі ды рабіць нашы сэрвісы лепшымі».
«Змяненне коштаў на тарыфы і паслугі планавалася загадзя, таму не мае ніякай сувязі са змяненнем у падатковым заканадаўстве», – гаворыцца ў заяве.
Нагадаем, што ў 2021 годзе падатак на даход для аператараў электрасувязі і сотавай сувязі павялічыўся з 18 % да 30 %.
Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў мяркуе, што падаражэнне не павінна адбіцца на кошце паслуг для карыстальнікаў.
МГ belsat.eu