Беларус загінуў у выніку сутыкнення падчас катання ў славацкіх гарах. Пра гэта паведамляе славацкая горная ратавальная служба.
Інцыдэнт здарыўся 16 студзеня ў Нізкіх Татрах, на курорце Ясна.
28-гадовы беларус сутыкнуўся на трасе з іншым лыжнікам і ўпаў без прытомнасці. Рэанімаваць яго не атрымалася.
Другі лыжнік, 38-гадовы славак, шпіталізаваны з траўмай галавы і грудной клеткі.
Паліцыя высвятляе прычыну трагедыі.
МГ belsat.eu