На поўдні Турцыі здарыліся пажары, якія былі выкліканыя тэмпературай большай за 40 градусаў па Цэльсію. На фота правінцыя Мугла, 30 ліпеня 2021 г. Лясны пажар набліжаецца да вёскі Орханье, што ў 28 км на захад ад курортнага гораду Мармарыс на ўзбярэжжы Эгейскага мора.
Фота: Alina Kvasha / TASS / Forum
Колькасць загінулых у выніку пажараў на паўднёвым узбярэжжы Турцыі ўзрасла да чатырох чалавек, пажарныя працягваюць змагаюцца з агнём, эвакуяваныя дзясяткі вёсак і некаторыя гатэлі, піша Reuters.
Больш за 70 пажараў было зафіксавана на гэтым тыдні ў Турцыі на ўзбярэжжы Эгейскага і Міжземнага мораў, а таксама ва ўнутраных раёнах, заявіў прэзідэнт Таіп Эрдаган, дадаўшы, што 14 пажараў па-ранейшаму гараць.
Для замежнікаў найбольшую небяспеку ўяўляюць пажары побач з міжземнаморскім курортным горадам Анталія і ў курортнай правінцыі Эгейскага мора Мугла.
Правінцыя Мугла, Турцыя. 30 ліпеня 2021 г. Дым ідзе ад пажару каля Ічмелера, у 8 км ад курортнага гораду Мармарыс на ўзбярэжжы Эгейскага мора.
Фота: Arsen Khasanov / TASS / Forum
Ратавальнікі тушаць лясны пажар каля гораду Манаўгат, на ўсход ад курортнага гораду Анталія, Турцыя, 30 ліпеня 2021 г.
Фота: KAAN SOYTURK / Reuters / Forum
Лясны пажар каля Мармарыса, Турцыя, 30 ліпеня 2021 г.
Фота: KENAN GURBUZ / Reuters / Forum
Анталія, Турцыя, 29 ліпеня 2021 г. Людзі назіраюць за пажарамі, спрабуюць выратаваць свае дамы ў вёсцы недалёка ад Манаўгата, Анталія: Cenk Ozel / Zuma Press / Forum
Анталія, Турцыя, 29 ліпеня 2021 г. Людзі назіраюць за пажарамі, спрабуюць выратаваць свае дамы ў вёсцы недалёка ад Манаўгата, Анталія: Cenk Ozel / Zuma Press / Forum
Спалены дом у горадзе Манаўгат, у 75 км на ўсход ад курортнага гораду Анталія, Турцыя, 28 ліпеня 2021 г.
Фота: KAAN SOYTURK / Reuters / Forum
Паводле ўладаў Турцыі прынамсі 5 самалётаў, 45 верталётаў, беспілотнікаў і 1080 пажарных машын задзейнічаныя ў тушэнні пажараў на 1140 абʼектах. У якасці меры засцярогі ад пажараў мясцовыя ўлады забаранілі ўезд у лясныя ўчасткі да канца жніўня.
Амбасада Беларусі ў Турцыі рэкамендавала ўстрымацца ад паездак на адпачынак у пацярпелыя ад пажараў рэгіёны.
belsat.eu