На мяжы з Беларуссю атрымалі раненні двое польскіх вайскоўцаў


Польскія памежнікі паведамляюць, што мігранты зноў спрабавалі гвалтоўна прарвацца ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю.

За апошнія два дні Падляскі аддзел памежнай службы зафіксаваў больш за 300 спробаў незаконна мінуць мяжу з боку Беларусі. Мігранты паводзілі сябе агрэсіўна і атакавалі польскіх службоўцаў. У выніку 29 траўня двое вайскоўцаў атрымалі раненні і былі шпіталізаваныя.

У прэс-службе польскага ведамства паведамляюць, што мігранты спрабавалі нелегальна мінуць польска-беларускую мяжу на ўчастках у Белавежы, Дубічах-Царкоўнах, Нараўцы, Міхалове і Чэрэмшы.

Нагадаем, што з вясны 2024 года Польшча стала фіксаваць рост спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі. У праваахоўных органах Польшчы зазначаюць, што расце не толькі колькасць мігрантаў, што спрабуюць прарвацца праз мяжу, але і іхная агрэсіўнасць. 28 траўня стала вядома, што на ўчастку заставы ў Дубічах-Царкоўных адзін з мігрантаў сур’ёзна параніў польскага жаўнера нажом. Напярэдадні на гэтай жа заставе нажом, прывязаным да палкі, парэзалі руку памежніку. А каля Белавежы мігрант атакаваў вайскоўца разбітаю бутэлькаю.

У МУС Польшчы падкрэсліваюць, што мігранты спрабуюць фарсіраваць мяжу ў вялікіх групах, што фармуюцца пры падтрыманні лукашэнкаўскіх службаў.

Hавiны
Міграцыйны крызіс актываваўся на мяжы з Польшчай: больш за 4 тысячы спробаў з пачатку траўня
2024.05.20 14:23

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў