Агульны абʼём дзяржаўнага доўгу Беларусі з пачатку 2022 года вырас вырас на Br 3,2 млрд, або на 5,4 %. Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў.
Змяненне курсаў нацыянальнай валюты сталася асноўным фактарам росту дзяржаўнага доўгу.
Толькі за люты дзяржаўны доўг вырас на Br 2,5 млрд і складае Br 61,4 млрд з улікам курсавых розніцаў.
На 1 сакавіка вонкавы доўг склаў $ 17,8 млрд і з пачатку года зменшыўся на $ 0,5 млрд (2,6 %). Нутраная дзяржаўная пазыка на дзень 1 сакавіка 2022 года склала Br 12,4 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br 0,6 млрд (4,9 %).
У студзені – лютым 2022 года Беларусь прыцягнула $ 130,1 млн, а на пагашэнне доўгу за два месяцы было вылучана $ 388,1 млн.
За першыя два месяцы гэтага года размяшчэнне дзяржаўных аблігацыяў не ажыццяўлялася. Пагасілі валютных дзяржаўных аблігацыяў для юрыдычных і фізічных асобаў на суму $ 56,2 млн.
АД belsat.eu