У сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле 151 асоба загінула падчас цісканіны. Большасць з іх – няпоўнагадовыя і маладзёны ва ўзросце каля 20 гадоў. Цісканіна пачалася, калі натоўп хлынуў на вузкую вуліцу, перадае «Бі-бі-сі».
Трагедыяй скончылася святкаванне Гэлаўіну ў Сеуле, сталіцы Паўднёвай Карэі. Дзень усіх святых там адзначалі без санітарных абмежаванняў – упершыню пасля пачатку пандэміі. У раёне Ітхэвон, дзе адбылося здарэнне, – шмат начных клубаў, рэстарацыяў і кавярняў. Там сабраліся каля 100 тысяч чалавек.
Цісканіна пачалася, калі натоўп хлынуў на вузкую вуліцу. Ратавальнікі кажуць, што людзей літаральна затапталі.
Сярод ахвяраў, па папярэдніх звестках, ёсць двое іншаземцаў – гэта грамадзянкі Расеі. 15 замежнікаў пацярпелі.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі абвясціў нацыянальную жалобу.
Сяргей Крот belsat.eu