29 чэрвеня ўлады Беларусі выканалі чарговую выплату адсоткавага даходу па еўрааблігацыях «Belarus-2027» памерам 22,9 млн долараў. Нюанс у тым, што зроблена гэта было «ў эквіваленце».
У Міністэрстве фінансаў адзначылі, што рублёвыя сродкі ў поўным аб’ёме залічаныя на асобны банкаўскі рахунак, адкрыты ў «Беларусбанку».
Беларусь ужо не першы раз плаціць рублямі па сваіх даўгах, хоць, паводле дамоваў, мусіць рабіць гэта ў валюце. Міжнароднае агенцтва «Fitch» у выніку гэтага нават пацвердзіла рэйтынг Беларусі на ўзроўні RD (абмежаваны дэфолт).
«Рэйтынг Беларусі адлюстроўвае выплату абавязанняў у доларах ЗША нацыянальнай валютай, што супярэчыць дамоўленасцям, якія не дапускаюць разлікаў у альтэрнатыўных валютах», – гаворыцца ў паведамленні агенцтва «Fitch».
Менск пастанавіў вяртаць пазыкі беларускімі рублямі з увагі на ўзмацненне заходніх санкцыяў.
Якуб Хруст belsat.eu