Лукашэнка на чатыры дні ляціць у Манголію


З 1 да 4 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка будзе ў Манголіі з афіцыйным візітам. Пра гэта паведамляе прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам ва Улан-Батары ў вузкім і пашыраным складах. Паведамляецца, што перш за ўсё будуць абмяркоўвацца магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, продаж на мангольскім рынку харчовай і прамысловай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, супраца ў аграрна-прамысловай сферы. Чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Акрамя таго, як зазначае прэс-служба Лукашэнкі, ён «азнаёміцца ​​з гісторыяй, самабытнымі традыцыямі і звычаямі народу Манголіі».

Паралельна з візітам Лукашэнкі ва Улан-Батары адбудзецца мангольска-беларускі бізнес-форум.

Гэта будзе першы візіт Лукашэнкі ў Манголію. Раней Манголію наведвалі толькі чальцы ўраду Беларусі.

Аб’ёмы гандлёвага абароту Беларусі і Манголіі невысокія: у 2020 годзе гэты паказнік быў на ўзроўні $ 49,6 млн, у 2021-м – $ 43,5 млн.

Hавiны
Пасля інтэрв’ю Пуціна экс-прэзідэнт Манголіі нагадаў пра свае гістарычныя мапы
2024.02.12 14:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў