У Нігерыі зафіксаваны першы выпадак смерці чалавека ад воспы малпаў у 2022 годзе. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нігерыйскага цэнтру па кантролі за захворваннямі (NCDC) на 29 траўня.
«Смерць была зарэгістраваная ў 40-гадовага пацыента з спадарожнымі захворваннямі, які прымаў імунадэпрэсанты», – гаворыцца ў паведамленні цэнтру.
Усяго за бягучы месяц у Нігерыі выявілі 21 пацверджаны выпадак захворвання ў дзевяці штатах краіны. Усе яны выкліканы заходнеафрыканскім штамам віруса.
Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляла аб 257 пацверджаных і 120 меркаваных выпадках воспы малпаў у 23 краінах свету. Упершыню САЗ праінфармавала пра захворванні малпаваю воспаю 7 траўня. Яе знайшлі ў чалавека, які прыехаў у Вялікую Брытанію з Нігерыі.
Алена Рувіна belsat.eu